Просьти я украiнка

25.01.2015 - 16:11 — Гость | |
Ваша оценка: Нет Средняя: 3.9 (7 votes)

Не пішы мне пісем на машынцы
Шрыфтам металічным і халодным,
Дзе любая літара з-пад пальца
Звычным штампам на паперу ляжа.
Дастаю з канверта ў хваляванні
Доўгі ліст твой - акуратны, чысты,
Пазіраю і ўздыхаю сумна:
Ні адной галоснай ані зычнай
Не сагрэла сэрца цеплынёю
Я уважліва ліст твой разглядаю:
Ён, нібы пейзаж той аднастайны,
Ад якога, едучы наперад,
Часам стане моташна і нудна.
Або, скажам, дзікая пустыня,
Дзе адны пясчаныя буруны,
І нішто тут не ажывіць вока -
Ні адной іскрыстае расінкі,
Каб хоць трохі наталіла смагу,
Хоць зусім ад смагі паміраеш...
Ты пішы мне ўласнаю рукою,
Проста так, звычайна, як умееш,
Дзе пахіла, дзе радком няроўным...
Па тваім пісьме чытаць хачу я
Твае думы і душы парывы:
Тут знянацку ахапіла горыч,
І радка ў сумленні не закончыў,
Тут рука дрыжэла ў хваляванні...
І сярод параскіданых літар
Я знайду бліскучыя іскрынкі,
Што на сэрцы радасцю кладуцца
І ратуюць ад жывога болю, -
Сярод іх знайду крупінкі шчасця...